Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вымо́іна, ‑ы, ж.

Месца на зямлі, вымытае бягучай вадой. Дарога рудая, гліністая, ідзе на ўздым, раўчукі нарабілі на ёй глыбокія вымоіны. Навуменка. Лугавая шырокая сцежка пятляла між кустоў вербалозу і вясенніх паводкавых вымоін. Хомчанка.

вымо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымольваць — вымаліць.

вымо́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вымольваць.

вымо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымаліць.

вымо́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымотваць — выматаць.

вымо́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выматацца.

2. Зал. да вымотваць.

вымо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выматаць.

вымо́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымочваць — вымачыць.

вымо́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вымачыцца.

2. Зал. да вымочваць.

вымо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымачыць.