вы́дураны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выдурыць.
выду́рванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдурваць — выдурыць.
выду́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдурыць.
вы́дурыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Набыць што‑н. падманам, хітрыкамі; выпрасіць. Колькі ён [Віця] у мяне выдурыў: «Дай, мамка, дзесяць капеек! Дай пяць!» Скрыпка.
вы́душаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выдушыць 1.
вы́душаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выдушыць 2.
выду́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдушваць 1 — выдушыць 1.
выду́швацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да выдушваць 1.
выду́швацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да выдушваць 2.
выду́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдушыць 1.
выду́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдушыць 2.
вы́душыць 1, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
1. Ціснучы, націскаючы, выламаць, прымусіць выпасці. Выдушыць шыбу.
2. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.
вы́душыць 2, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Разм. Зрасходаваць духі і пад. Выдушыць флакон адэкалону.
выдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім-чым.
Разм. Дагаджаць каму‑н. выказваць сваю адданасць. Выдыгаць перад гасцямі. □ Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Колас. // Падлізвацца, ліслівіць. [Нічыпар:] Усе так і выдыгаюць перад ім: — Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі! Крапіва.