Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць выгоднага.

выго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання. Выгодны вячэрні поезд. □ Перабраліся маладыя на другую кватэру, больш прасторную і выгодную, і Насця стала гаспадыняй. Колас.

2. Прывольны. Выгодныя мясціны.

выго́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгольваць — выгаліць.

выго́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгаліцца.

2. Зал. да выгольваць.

выго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгаліць.

выго́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ўзняўся высока ўверх; стромкі. Выгоністая сасна.

выго́ртванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгортваць — выгарнуць.

выго́ртвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выгортваць.

выго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгарнуць.

выграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выграбаць — выграбці.