вы́віты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывіць.
вы́віх, ‑у, м.
1. Зрушэнне касцей з пастаяннага месца ў суставе. Вывіх рукі. // Месца, дзе зрушыліся косці.
2. перан. Разм. Адхіленне ад звычайнага становішча, нормы. Фармалістычныя вывіхі ў творчасці. □ Караць прасцей простага, а вось чалавечыя вывіхі выпраўляць куды складаней. Асіпенка.
выві́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывіхнуць.
вы́віхнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вывіхнуць.
2. у знач. прым. У якім парушана правільнае спалучэнне касцей у суставе (пра нагу, руку, палец і пад.).
3. у знач. прым.; перан. Разм. Які мае адхіленні ў паводзінах, псіхіцы (пра чалавека). — Ён [Валодзя] у нас яшчэ змоладу быў нейкі вывіхнуты. Машара.
вы́віхнуцца, ‑нецца; зак.
Зрушыцца з пастаяннага месца ў суставе. Палец вывіхнуўся.
вы́віхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Зрушыць з пастаяннага месца ў суставе. Вывіхнуць нагу.
вы́віць, выўю, выўеш, выўе; зак., што.
Разм. Звіць. Вывіць вяроўку, пугу.
выво́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывадзіць.
выво́дзіцца, ‑водзіцца; незак.
1. Незак. да вывесціся.
2. Зал. да выводзіць.
выво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.
Незак. да вывесці.