Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выбуксіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбуксіраваць.

вы́бураны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выбурыць.

выбу́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выбурваць.

выбу́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбурыць.

вы́бурыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Спец. Зрабіць у зямлі, горнай народзе бурам (адтуліну, свідравіну і пад.).

вы́бух, ‑у, м.

1. Хімічная рэакцыя з імгненным вылучэннем энергіі, якая суправаджаецца моцным гукам, успламяненнем і выклікае разбуральныя дзеянні. Выбух дынаміту. Выбух гранаты. Ядзерны выбух.

2. Выбуховая хваля. У гэты момант магутны раскацісты выбух скалануў вагон. Паслядовіч.

3. перан. Раптоўнае праяўленне якога‑н. дзеяння ці пачуцця. Рэвалюцыйны выбух. Выбух смеху, абурэння. □ Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал. А. Александровіч.

4. Форма скачкападобнага пераходу якой‑н. з’явы ад старой да новай якасці.

5. Імгненны выхад струменю паветра пры вымаўленні некаторых зычных гукаў.

вы́бухаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што. Выліць, высылаць усё адразу. Выбухаць усю ваду.

2. Вырасці, стаць вялікім. [Светлік:] — У два чалавечыя росты выбухалі канапелькі, як лес гулі. Лынькоў.

выбуха́ць, ‑ае.

Незак. да выбухнуць ​1.

вы́бухнуць 1, ‑не; зак.

1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. Васілёнак.

2. З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго. Чорны.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. Колас. Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут. Грачанікаў.

вы́бухнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбухаць (у 1 знач.).

выбухны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да выбуху (у 1, 5 знач.). Выбухная камера. Выбухныя зычныя.

выбухованебяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які лёгка ўзрываецца; небяспечны ў адносінах магчымасці ўзрыву.