вымайстро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымайстраваць.
вымака́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. вымакаць — вымакнуць (у 1, 2 знач.).
вымака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымакнуць.
вы́маклы, ‑ая, ‑ае.
1. Прамоклы; мокры. Пінжак — далоў, далоў — рубашка; Камашы вымаклыя — з ног... Бялевіч.
2. Які загінуў ад празмерная вільгаці. Вымаклыя пасевы.
вы́макнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вымак, ‑кла; зак.
1. Стаць вымаклым; змяніцца якасна ў выніку вымочвання ў вадзе. Іржышча выгарала, адлежалася пад сонцам, вымакла, як каноплі ў вадзе, а цяпер зноў узнялося шчоткай. Пташнікаў.
2. Загінуць, прапасці ад празмернай вільгаці (пра пасевы). [Рыгорыха:] — А як жыта? [Загароўская:] — Так, нічога, а туды пад Ганчароўку ці не ўзышло ці вымакла. Гурскі.
3. Стаць зусім мокрым; прамокнуць. Вымакнуць па пояс. Вымакнуць да ніткі. □ Аднаго дня быў дождж і мы вымаклі на полі, прыбеглі да гаспадыні ў хату і распалілі грубку. М. Стральцоў.
вы́малат, ‑у, М ‑лаце, м.
Тое, што і умалот (у 2 знач.).
вы́малаціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.
Малоцячы, выбіць зерне. Вымалаціць сноп.
вы́малачаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымалаціць.
2. у знач. прым. Абмалочаны. Вымалачаны сноп.
вы́малеваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымалеваць.
2. у знач. прым. Тое, што і размаляваны.
вы́малеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь. // Старанна намаляваць што‑н. Вымалеваць партрэт.
2. Разм. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць. Вымалеваць машыны ў зялёны колер.
3. Разм. Расходаваць на афарбоўку. Вымалеваць усю фарбу.