Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінтэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сінтэтычны матэрыялы; вырабы з сінтэтычных матэрыялаў. Дываны з сінтэтыкі.

сінтэты́чнасць, ‑і, ж.

Сінтэтычны характар чаго‑н. Паэма вызначалася сінтэтычнасцю, вялікім ахопам падзей у часе і прасторы. Гіст. бел. сав. літ.

сінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на прымяненні сінтэзу (у 1 знач.). Сінтэтычны метад даследавання. Аналітычная і сінтэтычная дзейнасць кары вялікіх паўшар’яў.

2. Які мае адносіны да сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэтычная хімія. Сінтэтычны спосаб атрымання салянай кіслаты. // Атрыманы ў выніку сінтэзу якіх‑н. рэчываў; штучны. Сінтэтычнае валакно. Сінтэтычны каўчук.

3. Кніжн. Які злучае ў адно цэлае асобныя элементы; абагульнены. Сінтэтычны паказ рэчаіснасці. □ Мастацкі вобраз па прыродзе сваёй сінтэтычны, зборны. Але матэрыял для яго дае толькі жыццё. «Полымя».

4. Разм. Выраблены з сінтэтыкі. Сінтэтычны світэр.

•••

Сінтэтычныя мовы — мовы, у якіх адносіны паміж словамі ў сказе выражаюцца формамі саміх слоў.

сі́нус, ‑а, м.

1. У матэматыцы — адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта процілеглага вугла да гіпатэнузы.

2. У анатоміі — поласць, пазуха ў якім‑н. органе цела. Сінус аорты.

[Ад лац. sinus — выгін, крывізна.]

сінусаіда́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У матэматыцы — які мае адносіны да сінусоіды; з’яўляецца сінусоідай. Сінусаідальная функцыя. Сінусаідальная крывая.

2. У фізіцы — які змяняецца па сінусоідзе. Сінуспідальны ток. Сінусаідальныя ваганні.

сінусо́іда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

У матэматыцы — хвалепадобная крывая лінія, якая графічна паказвае змяненні сінуса ў залежнасці ад змянення вугла.

[Ад лац. sinus — выгін, крывізна і грэч. eidos — від.]

сінхранізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сінхранізаваць.

сінхранізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да сінхранізаваць.

сінхранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) сінхранізацыю. Савацееву ўдалося сінхранізаваць зафіксаванае плёнкамі так, каб на экране атрымлівалася цэльная і аб’ёмная карціна. Шыцік.

сінхраніза́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне, прызначанае для сінхранізацыі якіх‑н. працаваў або работы механізмаў. Сінхранізатар электрычных машын.