даляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; зак.
1. Летучы, дасягнуць якога‑н. месца. Арол даляцеў да вяршыні гары. Даляцець да Месяца. □ Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Ажно да гарматы са свістам даляцелі кавалкі металу. Шамякін.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюджваючыся, дасягнуць якога‑н. месца (пра гукі, пахі і пад.); данесціся. З ветрам даляцеў да вушэй Янавых чалавечы крык. Галавач. Весць аб наступе Чырвонай Арміі даляцела і да партызан. Колас.
далячы́цца, ‑лячуся, ‑лечышся, ‑лечыцца; зак.
1. Закончыць сваё лячэнне, канчаткова вылечыцца. Далячыцца ў бальніцы.
2. Разм. Лячэннем давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў.
далячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.
1. Закончыць лячэнне каго‑, чаго‑н., канчаткова вылечыць. Далячыць руку. Далячыць хворага.
2. Разм. Лячэннем давесці да якіх‑н. непрыемных вынікаў.