Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Гуляннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дагуляцца да прастуды.

2. перан. Нажыць сабе непрыемнасці легкадумнымі паводзінамі. — Сам вінаваты. Усюды нос свой соваў... Вось і дагуляўся. Бажко. — Ты браце, дагуляешся да таго, што мы цябе выключым зусім з нашай брыгады. Дубоўка.

дагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Скончыць гуляць; гуляючы, правесці астатак часу (свята, адпачынку, канікул і пад.). Дагуляць вяселле. Дагуляць летнія канікулы.

2. Скончыць гульню ў што‑н. Дагуляць партыю ў шахматы.

дагэ́туль, прысл.

1. Да гэтага часу. На нетрах і балотах, якімі .. не праходзіў дагэтуль жывы чалавек, Валенцюкевіч павёў атрад на поўнач. Брыль.

2. Разм. Да гэтага месца. Дайсці дагэтуль.

до́гляд і (разм.) дагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. даглядаць (у 3 знач.); нагляд, клопат. Догляд пасеваў. Догляд жывёлы. □ — Маленькі палетак можа даць большы ўраджай пры ўмелым доглядзе, чым вялікі без догляду. Пальчэўскі. Ася Арцёмава кожны дзень трывожыцца за мужа-франтавіка, за маленькую дачку, што засталася дома хворая без неабходнага догляду. Арабей.