высіле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высіляцца — высіліцца.
вы́сіліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Дайсці да страты сіл; знясіліцца. Высіліцца на цяжкай рабоце.
2. Разм. Стаць неўрадлівым; спустошыцца (пра глебу). Зямля высілілася.
3. Разм. Страціць моц (пра віно, хрэн і пад.).
высі́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высільвацца — высіліцца.
высі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высіліцца.
2. перан. Намагацца. Таго месца, дзе схаваў грошы, не было. Не было, як ні высільваўся, як ні намагаўся Базыль яго ўбачыць. Сачанка.
высіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да высіліцца.
вы́сініцца, ‑сініцца; зак.
Пафарбавацца ў сіні колер; падсініцца.
вы́сініць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм. Афарбаваць у сіні колер; запэцкаць чым‑н. сінім. / у паэт. ужыв. Вясновы дзень Нябёсы высініў. Ляпёшкін.
высі́ньвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высініцца.
2. Зал. да высіньваць.
высі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высініць.
вы́сіцца, ‑сіцца; незак.
Уздымацца над навакольнымі прадметамі. У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Шпіталь быў недалёка, у невялічкім парку, дзе ціха высіліся стагоднія ліпы і вязы. Мележ.