Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́мешаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымесіць.

вы́мешаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымешаць.

вы́мешаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Добра перамяшаць. Вымешаць цэмент з пяском.

выме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымешваць ​1 — вымесіць.

выме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымешваць ​2 — вымешаць.

выме́швацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да вымешваць ​1.

выме́швацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да вымешваць ​2.

выме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымесіць.

выме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымешаць.

выміра́нне, ‑я, н.

Дзеянне, працэс паводле знач. дзеясл. выміраць — вымерці.

выміра́ць, ‑ае.

Незак. да вымерці.

вы́мкнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Выставіцца, імкліва вырвацца наперад. А Ярына тым часам вымкнулася наперад і ледзь не грымнулася ў снег. Бажко.

вы́мкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Імкліва вырвацца адкуль‑н. Першыя думкі вольнай мінуткі Птушкамі вымкнуць на свет гэты белы. Купала.

вымо́ва, ‑ы, ж.

Адміністрацыйнае дысцыплінарнае спагнанне за адмоўныя ўчынкі, дрэнныя адносіны да працы. Аб’явіць, даць, заслужыць вымову. Суровая вымова. Вымова з апошнім папярэджаннем.