вы́думаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выдумаць.
2. у знач. прым. Такі, якога няма ў рэчаіснасць нерэальны; уяўны. Выдуманы рай. Выдуманы свет.
вы́думаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Вынайсці, стварыць; прыдумаць. Выдумаць новую гульню.
2. Прыдумаць што‑н. такое, што не адпавядае рэчаіснасці; схлусіць; нахлусіць.
выду́мванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдумваць — выдумаць.
выду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдумаць.
вы́думка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Тое, што прыдумана, вынайдзена. У Сашы заняло дух .. ад гэтай новай выдумкі і прапановы. Шамякін. // Вымысел, фантазія. Паэтычная выдумка. □ Сон пераблытаў усё: праўду з выдумкай, мінулае шчасце з сучасным. Васілевіч.
2. Здольнасць выдумляць. А ты з выдумкай, стары, з гумарам! Лынькоў.
3. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці; хлусня; плётка. Бог, рай, той свет — усё гэта выдумкі, каб трымаць народ у страху і паслушэнстве. Колас. [Туляга:] Усё гэта выдумка ад пачатку да канца. Я палкоўнікам ніколі не быў. Крапіва.
выду́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдумаць.
выдумля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да выдумляць.
выдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выдумаць.
вы́думшчык, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто выдумвае што‑н.; жартаўнік. Выдумшчык забаў. □ Гэты выдумшчык [Цімошка] дзеля жарту кожны раз грыміраваўся, пераймаў паходку, голас, жэсты якога-небудзь добра вядомага ўсім вясковага дзеда. Краўчанка.
2. Хлус, пляткар.