вы́лаяць, ‑даю, ‑лаеш, ‑лае; зак., каго-што.
Абазваць брыдкімі, зняважлівымі словамі; аблаяць; насварыцца. Вылаяць апошнімі словамі. □ Пракоп нічога не адказваў: натура ў яго гэтакая, што любіць ён, каб усё добра і ціха было, вылаяць чалавека ў вочы не можа. Чорны.
вы́легчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вылегчаць.
вы́легчаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Выпакладаць; кастрыраваць. Вылегчаць жарабца.
вы́легчы, ‑лежа; зак.
Прыпасці сцяблом да зямлі; палегчы (пра збажыну, травы). А перабольшваць гною нельга, бо калі перабольшыш, дык бульба счарвівее, а ячмень ці яшчэ якая збажына пабуяе і вылежа. Сабаленка.
вы́лежалы, ‑ая, ‑ае.
Які набыў патрэбныя якасці, праляжаўшы пэўны тэрмін у адпаведныя ўмовах. Андрэй і Іван граблямі скручвалі радкі вылежалага ільну, рабілі з іх вялізныя пукі. Чарнышэвіч.
вы́лежацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
1. Аднавіць свае сілы ляжаннем, добра адпачыць. Вылежацца пасля хваробы. // Наляжацца ўдосталь. Вылежацца ў пасцелі.
2. Набыць патрэбныя якасці, праляжаўшы пэўны тэрмін у адпаведныя ўмовах. Паліна Нікандраўна пайшла з раніцы правяраць, ці вылежаўся лён, можа час падымаць. Дуброўскі.
вы́лежаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
1. Пралежаць дастаткова часу пасля хваробы. Крамарэвіч занадта рана падняўся з саломы і не вылежаў хваробы да канца. Чорны.
2. Прабыць у ляжачым становішчы пэўны час. Вылежаць дзве гадзіны пад сонцам.
3. Тое, што і вылежацца (у 2 знач.).
выле́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да вылежацца.
выле́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вылежаць.
вы́лежка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
Спец. Стан паводле дзеясл. вылежвацца — вылежацца (у 2 знач.).