дарэ́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Марны, бескарысны. Не дапускай дарэмнай траты часу. □ Паравоз рабіў дарэмныя спробы скрануць з месца гружаны эшалон. Лынькоў.
2. Беспадстаўны, беспрычынны. Дарэмная трывога. Дарэмны страх. □ І паімчаліся мы ўсцяж па рацэ, пакінулі дарэмную спрэчку. Краўчанка.
3. Дармовы, бясплатны. — Ад дарэмнага пачастунку ніхто ў лесе не адмовіцца, — зазначыў Дзямід, аглядаючы мясцовасць. В. Вольскі.
дарэ́мшчына, ‑ы, ж.
Разм.
1. Што‑н. дармавое, бясплатнае. Нельга квапіцца на дарэмшчыну. □ — А пан няхай скіне жупан ды сам вядзе саху! — жартавалі мужчыны. Нябось, думалі яны, каб пан меў права ні прыгон, то так лёгка не адрокся б ад дарэмшчыны! Якімовіч.
2. Несправядлівае абвінавачанне; нагавор, паклёп. — Не кажы глупства, — ужо са злосцю паглядзеў на Ягора Чубар, якому вельмі не хацелася, каб узводзілася дарэмшчына на групу палкавога камісара. Чыгрынаў.
дарэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. дарыць 1 (у 1 знач.).
дарэфо́рменны, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да часу, што папярэднічаў якой‑н. рэформе. // Які адносіцца да часу, што папярэднічаў сялянскай рэформе 1861 г. у Расіі. Дарэформенны перыяд.
дарэ́чы, прысл.
1. К месцу, якраз у патрэбны час. — Вось якраз дарэчы, — сустрэў Барысаў Батаніна. — Прыйдзецца вам, Павел Андрэевіч, сказаць прамову. Дудо. Барабан бесперапыннага дзеяння быў вельмі дарэчы. У ім можна было апрацоўваць вялікія дэталі. Карпаў.
2. у знач. пабочн. (часта ў спалучэнні са словамі «кажучы», «сказаць»). Ужываецца для абазначэння таго, што даная фраза гаворыцца ў дадатак да чаго‑н., толькі што сказанага. Дарэчы, у хаце ў Ганны, калі ні прыйдзі — чыста, нібы яна вечна, з гадзіны на гадзіну, чакае важнага госця. Дуброўскі. Дарэчы кажучы, той Янка быў ўдалы, Не меў прывычкі доўга разважаць. Корбан.
дарэ́шты, прысл.
Зусім, канчаткова, поўнасцю. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч. Таго ніколі не пакіне Юнацкі, Вечна весні ўздым, Хто аддае, Як дар краіне, Жыццё дарэшты — маладым! Гілевіч.
до́раны і даро́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Атрыманы ў якасці падарунка; падораны.