Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дако́рмліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дакормліваць — дакарміць.

дако́рмлівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакормліваць.

дако́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакарміць.

дако́рны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дакорлівы. Словам дакорным маці Боль несціханы варушыць. Глебка.

дако́сіны, ‑сін; адз. няма.

Абл. Тое, што і дакоскі. Сіні час дарагі! Хвалі смольныя сосен. Дзе ж ты знойдзеш другі Час дажынак, дасевак, дакосін. Лужанін.

дако́скі, ‑сак; адз. няма.

Разм. Завяршэнне касьбы. Саўгасныя хлопцы Пайшлі на дакоскі Па росах пякучых, Па золкай атаве. Калачынскі.

дако́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакоўваць.

дако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакаваць.

дако́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дакаціць (у 1 знач.).

дако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дакаціцца.

2. Зал. да дакочваць.