Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дабуква́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які папярэднічае заняткам з букваром, чытанню буквара. Дабукварны перыяд у навучанні грамаце.

дабыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабыць ​1.

дабыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабыць ​2.

дабы́так, ‑тку, м.

Разм. Дабро, пажыткі. На.. мосце грукацелі фурманкі з дабыткам і дзецьмі. Брыль.

дабы́ць 1, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак.

Прабыць дзе‑н. да пэўнага тэрміну ці да канца. Не дабыць да канца свайго адпачынку. // Правесці астатак часу дзе‑н. Страшны смутак па тым, што ён [Вялічка] не дабыў тут спакойна свой астатні тыдзень.., прайшоў праз усю яго істоту. Чорны.

дабы́ць 2, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак., што і чаго.

Разм. Дастаць, раздабыць у выніку пошукаў, намаганняў. — Нам вядома, — сказаў Алёшка, — што спісы ў Опермана, іх трэба, канешне, дабыць. Мікуліч. Як не будзе, то маці Забудзе, як не стане, то бацька дастане. З нар. // Набыць паляваннем, рыбнай лоўляй і пад.

дабяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабегчы.

дабяла́, прысл.

1. Чыста, да белага колеру. Вымыць сарочку дабяла.

2. Да белага напалу. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры. Курто.

дабялі́цца, ‑беліцца; зак.

Разм. Канчаткова выбеліцца. Палатно дабеліцца на сонцы.

дабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.

Закончыць пабелку ці бяленне чаго‑н. Дабяліць печ. Дабяліць пакой. // Выбеліць што‑н. да якога‑н. месца. Дабяліць сцяну да дзвярэй.

давае́нны, ‑ая, ‑ае.

Які існаваў або з’явіўся да вайны, перад вайной. Даваенны час. Даваенны ўзровень развіцця прамысловасць Аднапавярховы даваенны будынак.

дава́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даважыць.