Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́шчыканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вышчыкаць.

вы́шчыкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Вырваць, вышчыпаць. Нейкі пырнік уеўся, проста нельга яго вышчыкаць, усе кіпці паздзіралі, грабучы зямлю. Кулакоўскі.

вышчы́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вышчыкваць — вышчыкаць.

вышчы́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вышчыкваць.

вышчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышчыкаць.

вы́шчыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да вышчыкаць.

вы́шчыпаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вышчыпаць.

вы́шчыпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вырваць шчыпкамі ўсё ці частку чаго‑н. Вышчыпаць цыбулі.

вышчы́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вышчыпваць — вышчыпаць.

вышчы́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вышчыпваць.