Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выро́ўніванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выроўніваць — выраўняць і выроўнівацца — выраўняцца.

выро́ўнівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выраўняцца.

2. Зал. да выроўніваць.

выро́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выраўняць.

выро́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. вырошчваць — вырасціць.

выро́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вырошчваць.

выро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вырасціць.

вы́руб, ‑у, м.

Месца з рэшткамі высечанага лесу. Перад самым Асінаўскім лес парадзеў. Сталі трапляцца дзялянкі — старыя вырубы. Пташнікаў.

выруба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вырубіць.

вы́рубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Здабыць руду, вугаль.

вы́рубка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырубіць.

2. Месца, дзе высеклі лес; выруб, высечка.