Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́мерлы, ‑ая, ‑ае.

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.). Момант — вымерлая жывёліна. // Які знік, перавёўся (пра расліны).

выме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вымернага.

выме́рнік, ‑а, м.

Паказчык, які вызначае аб’ём ці якасць работы.

выме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які можа быць вымераны. Вымерная велічыня.

2. Які служыць для вымярэння, вымяральны. Вымерная рулетка.

вы́мерхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Выгаладацца. [Алена Андрэю:] — Чаму ты не ясі? — Яшчэ не вымерхаўся. Чарнышэвіч. — Пачакай крыху, паспееш, вымерхалася вельмі; вось увойдуць у хату мама і будзем разам вячэраць. Гартны.

вы́мерці, ‑мра; зак.

1. Перамерці, не пакінуўшы патомства. Многія віды жывёл вымерлі яшчэ ў дагістарычную пару. // Загінуць ад недагляду. Вымер вулей пчол. // Перавесціся, знікнуць (пра расліны).

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку смерці жыхароў.

вы́месіць, ‑мешу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.

Размінаючы, дабіцца патрэбнай якасці; замясіць. Вымесіць цеста, гліну.

вы́месці, ‑мету, ‑мецеш, ‑меце; ‑мецем, ‑мецеце; заг. вымеці; зак., каго-што.

Падмесці. Вымесці падлогу. Вымесці ток. // Падмятаючы, выдаліць, выкінуць. Вымесці смецце з хаты. // перан. Разм. Прымусіць выйсці, выбрацца адкуль‑н.; прагнаць, выгнаць. Вымесці гультая з брыгады. □ Прайшоў гэты віхор і праз душу: ён нечакана вымеў з хаты абодвух старэйшых сыноў. Брыль.

вы́месціся, ‑метуся, ‑мецешся, ‑мецецца; ‑мецемся, ‑мецецеся.

Зак. да вымятацца (у 1 знач.).

вы́мецены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымесці.