вы́лупіцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
1. Вызваліцца ад шкарлупіны. Вылупіцца з яйца. □ А.. [кураняты] зусім яшчэ слабенькія, толькі вылупіліся. Курто.
2. Разм. Утаропіцца шырока расплюшчанымі вачамі. З.. [фотакарткі] на Ваню вылупіўся чорнымі вачыма гладка прычэсаны чалавек. Новікаў.
вы́лупіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
Разм.
1. Выдраць, вырваць сілаю што‑н. добра ўмацаванае. Вылупіць ліст з кнігі. Вылупіць прабой з вушака.
2. Набіць, адлупцаваць.
•••
Вылупіць вочы (бельмы) — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.
вы́луплены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вылупіць.
вылу́пліванне, ‑я, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вылупліваць — вылупіць.
вылу́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вылупіцца.
2. Зал. да вылупліваць.
вылу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вылупіць.
вы́лупцаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вылупцаваць.
вы́лупцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.
Моцна пабіць, адлупіць. [Мар’я:] — Малыя дзеці жартачкі над ім [дзядзькам] строяць, пужаюць з рагаткі. Аднаго злавіла — вылупцавала. Лось.
вы́лучаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вылучыць.
вылуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вылучыцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выразна праяўляцца, выступаць. Дзве тоўстыя чорныя касы цяжка спадаюць на спіну і здалёк вылучаюцца на чырвоным шоўку блузкі. Васілевіч. На суровым твары [вартаўніцы] была туга, боль, ад чаго яшчэ выразней вылучаліся маршчыны. Гурскі.
3. Зал. да вылучаць.