Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выбрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбрыць.

вы́брык,

гл. выбрыкі.

выбры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёлу). Цяпер ён [Андрэй] выразна бачыў, як цялё выбрыквала і кідалася ўбакі, а дзяўчына, тузаючы за вяроўку, зрывала яго скокі. Дуброўскі.

2. перан. Гарэзіць, дурэць. [Караневіч:] [У моладзі] ногі лёгкія, галава таксама, — чаму ім не выбрыкваць. Крапіва.

вы́брыкі, ‑аў; адз. выбрык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбрыкваць — выбрыкнуць.

2. Разм. Нечаканыя ўчынкі, якія супярэчаць агульным правілам паводзін. [Сямён:] — Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.

вы́брыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбрыкваць (у 1 знач.). Адзін худы, кашлаты конік бесперастанку цягаўся па поплаве — то кусане каго-небудзь, то заразліва выбрыкне. Мележ.

вы́брысці, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; зак.

Ідучы паціху, з цяжкасцю, выйсці адкуль‑н., куды‑н. Выбрысці з вады. / у перан. ужыв. Аснежаны лес таксама маўчаў, не мог падказаць гэтым двум людзям, як выбрысці з зачараванага кола. Пестрак.

вы́брыцца, ‑брыюся, ‑брыешся, ‑брыецца; зак.

Збрыць на сабе валасы; выгаліцца.

вы́брыць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай валасы на чым‑н.; выгаліць.

вы́будаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выбудаваць.

вы́будавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Закончыць будавацца, пабудавацца. Дванаццаціхатняя вёска ў часы рэвалюцыі выбудавалася ўся на панскай зямлі. Чорны.