Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ядраны, .

  1. З буйным спелым ядром.

    • Я. арэх.
  2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і т.д.

    • Я. мужчына.
    • Ядранае паветра.
    • Ядранае збожжа.

|| наз. ядранасць, .

ядро, , н.

  1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай.

    • Я. слівавай костачкі.
  2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н.

    • Я. каметы.
    • Я. Зямлі.
    • Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).
  3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спец.).

  4. перан. Асноўная частка якога-н. калектыву, групы.

    • Я. атрада, арганізацыі.
  5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара.

|| памянш. ядзерка, і ядзерца, .

|| прым. ядзерны, і ядровы, .

  • Ядровае мыла (спец.) — сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.

ядрыца, , ж.

Крупы з ачышчаных цэлых зярнят грэчкі.