ядраны, .

  1. З буйным спелым ядром.

    • Я. арэх.
  2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і т.д.

    • Я. мужчына.
    • Ядранае паветра.
    • Ядранае збожжа.

|| наз. ядранасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)