Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шкумат, , м. (разм.).

Абрывак, абрэзак (тканіны, скуры і пац.).

  • Ш. матэрыі.

|| прым. шкуматны, .

шкуматаць, ; незак.

Матляннем, тузаннем у розныя бакі рваць, імкнуцца парваць на часткі.

  • Сабака шкуматаў прасціну.

|| аднакр. шкуматнуць, .

|| зак. пашкуматаць, .

|| наз. шкуматанне, .

шкура, , ж.

  1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы.

    • На жывым мядзведзі шкуры не купляй (прыказка).
    • З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць (прыказка).
    • Ласіная ш.
    • Ратаваць сваю шкуру (перан. ратаваць сябе, не думаючы пра іншых; разм. пагард.).
    • Быць у чыёй-н. шкуры (перан. быць у чыім-н. становішчы, звычайна дрэнным, незайздросным; разм.).
    • Воўк у авечай шкуры (перан. пра злога жорсткага чалавека, які прыкінуўся лагодным).
    • Шкуру (дзве шкуры, сем шкур і пад.) драць, лупіць з каго-н. (перан. абіраць, жорстка эксплуатаваць каго-н.; разм.).
    • На сваёй шкуры зведаць, адчуць што-н. (зведаць што-н. дрэннае на сабе, на сваім вопыце; разм.).
    • Шкуру спусціць з каго-н. (моцна збіць, караючы, а таксама, перан., наогул жорстка абысціся з кім-н., пакараць каго-н.; разм.).
  2. Пра подлага, нізкага чалавека, вымагальніка і шкурніка (разм. пагард.).

|| памянш. шкурка, .

|| прым. шкурны, .

шкурадзёр, , м.

  1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл.

  2. перан. Пра скнарнага гандляра, спекулянта і пад., жывадзёр.

шкурка, , ж.

  1. гл. шкура.

  2. Папера ці тканіна з нанесеным на яе слоем абразіўнага матэрыялу, якая прымяняецца для шліфавання, зачысткі вырабаў.

шкурнік, , м. (разм. пагард.).

Пра чалавека, які клапоціцца толькі пра асабістую выгаду, не думаючы пра іншых.

|| ж. шкурніца, .

|| прым. шкурніцкі, .

шкурніцтва, , н.

Паводзіны шкурніка.

|| прым. шкурніцкі, .

шкурны, .

  1. гл. шкура.

  2. Заснаваны на імкненні толькі да асабістых выгад, інтарэсаў на шкоду інтарэсам грамадства, своекарыслівы (разм. пагард.).

    • Шкурныя намеры.