Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шкілет, , м.

  1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл.

    • Ш. чалавека.
    • На яго страшна глянуць: ш. (пра вельмі худога чалавека).
  2. перан. Аснова, каркас.

    • Ш. будынка.

|| прым. шкілетны, .

шкіпер, , м.

  1. Капітан несамаходнага карабля.

  2. Капітан камерцыйнага судна (уст.).

  3. На марскіх суднах: асоба, адказная за маёмасць на палубе.

|| прым. шкіперскі, .

шкіпінар, , м.

Вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў.

|| прым. шкіпінарны, .

шкірка:

  • узяць (схапіць) за шкірку каго (разм.) — за частку адзення, якая прымыкае да шыі, за каўнер, за заднюю частку шыі ўзяць; таксама перан. прымяніць насілле, прымус.

шкіў, , м. (спец.).

Кола з шырокім абадом, дэталь раменнай або канатнай перадачы руху.

|| прым. шкіўны, .