Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сыскацца, ; зак. (разм.).

Знайсціся, адшукацца.

  • Праз некалькі гадзін сыскалася дзіця.

сыскаць, ; зак.

  1. што з каго. Прымусіць вярнуць сабе што-н. пазычанае каму-н.

    • С. сто рублёў.
    • Пасвішчаш, пакуль сышчаш (прымаўка).
  2. Знайсці, адшукаць (разм.).

    • Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль такую пару сыскаў (з нар.).

|| незак. сыскваць, .

|| наз. сыскванне, .

сысун, , м.

Дзіцяня груднога ўзросту, а таксама дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці.

|| памянш. сысунок, .

сысці, ; зак.

  1. Ідучы, пакінуць сваё месца, спусціцца.

    • С. з лесвіцы.
    • С. з трамвая.
    • Вечар сышоў на зямлю (перан.).
  2. Адысці з месца, пакінуць месца, пераходзячы на іншае.

    • С. з дарогі на тратуар.
  3. Выйсці з вытворчасці, быць вырабленым.

    • З канвеера сышоў тысячны трактар.
  4. Пайсці куды-н., пакінуць месца жыхарства, работы.

    • С. з дому.
    • С. на заработкі.
  5. Знікнуць з паверхні чаго-н.

    • З твару сышлі болькі.
    • Снег сышоў з узгоркаў.
  6. Перастаць ставіцца ў тэатры, дэманстравацца ў кіно.

    • Спектакль сышоў са сцэны тэатра.
  7. Закончыцца, прайсці (разм.).

    • Сышлі тыя цяжкія часы.
  8. Пра справу, здарэнне і пад.: закончыцца, завяршыцца добра, шчасліва (разм.).

    • У сямейным жыцці ўсё сышло добра.
    • С. з рук (перан. прайсці беспакарана, без непрыемнасцей).
  9. за каго-што. Быць прынятым, прызнаным за каго-, што-н.

    • С. за сястру.
  10. Пра газ, пару, ваду і пад.: выйсці, выліцца, выцечы.

    • Мутная вада сышла з крана.
    • Дым сышоў з пакоя.
  11. Пра тэрмін, час: скончыцца, прайсці.

    • Тэрмін платы ўзносаў сышоў.

  • Сысці ў магілу (высок.) — памерці.

|| незак. сходзіць, і сыходзіць, .

|| наз. сход, і сыходжанне, .

сысціся, ; зак.

  1. Дайшоўшы да якога-н. месца, сустрэцца.

    • С. на скрыжаванні дарог.
  2. Прыйсці ў адно месца, сабрацца (пра многіх).

    • На сход сышлася ўся вёска.
  3. перан., з кім. Пасябраваць.

    • Мы сышліся яшчэ са студэнцкіх гадоў.
  4. Уступіць у шлюб, наладзіць сумеснае жыццё.

  5. перан., у чым, чым. Аказацца адзінадушным у чым-н., прыйсці да згоды./

    • С. думкамі.
    • С. ў цане.
  6. Злучыцца, прымкнуўшы шчыльна адзін да аднаго канцамі, краямі.

    • Маснічыны сышліся.
    • Канцы папругі не сышліся.
  7. перан. Супасці, аказацца ў адпаведнасці адно з адным.

    • Паказанні аналізаў сышліся.

|| незак. сходзіцца, і сыходзіцца, .

|| наз. сыходжанне, .