Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сыр, ✂, м.

Харчовы прадукт, які робіцца з малака, заквашанага пэўным спосабам.

  • Плаўлены с.
  • Клінковы с.
  • Галандскі с.
  • Плаваць як сыр у масле (жыць у дастатку, раскошы).

|| памянш. сырок, ✂.

|| прым. сырны, ✂.

сыра...​1

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сыры, у сырым выглядзе, напр. сыравялены, сыравэнджаны;
  • 2) які падвяргаўся толькі першаснай апрацоўцы, напр. сырадутны (старажытны спосаб вырабу жалеза непасрэдна з руды; спец.).

сыра...​2

Першая частка складаных слоў са знач. які адносіцца да сыру, сыраробства, напр. сыравар, сыраробны.

сыравар, ✂, м.

Спецыяліст па сыраварству.

сыраварства, ✂ і сыраробства, ✂, н.

Выраб сыру як галіна прамысловасці.

|| прым. сыраварны, ✂ і сыраробны, ✂.

сыравіна, ✂, ж., зб.

Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі.

  • С. тэкстыльнай прамысловасці.

|| прым. сыравінны, ✂.

  • Сыравінныя рэсурсы.

сырадой, ✂, м.

Толькі што надоенае малако.

|| прым. сырадойны, ✂.

сырадэля, ✂, ж.

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых.

|| прым. сырадэлевы, ✂.

сыраежка, ✂, ж.

Ядомы грыб з крохкай пласціністай шапкай, звычайна каляровай афарбоўкі.

|| прым. сыраежкавы, ✂.

сыракваша, ✂, ж.

Густое кіслае малако.

|| прым. сыраквашны, ✂.