Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сыта, , ж.

Абрадавае беларускае пітво — мёд, разведзены гатаванай вадой.

|| прым. сытовы, .

сытны, .

Пажыўны, які добра насычае.

  • Сытная вячэра.
  • Сытна (прысл.) паснедаць.

|| наз. сытнасць, .

сыты, .

  1. Тлусты, укормлены.

    • С. вяпрук.
    • Сытае дзіця.
  2. Які наеўся ўдосталь.

    • С. (наз.) галоднаму не спагадае (прыказка).
  3. Які ўтрымлівае шмат тлушчу.

    • Сытае мяса.
  4. Які жыве ў дастатку, у раскошы (разм.).

    • Сытыя дзялкі.
    • Сытае жыццё.

  • Сыты па горла (разм. неадабр.) — з лішкам, дастаткова каму-н. чаго-н.

|| наз. сытасць, .