сысціся, 
- 
		Дайшоўшы да якога -н. месца, сустрэцца.- С. на скрыжаванні дарог.
 
- 
		Прыйсці ў адно месца, сабрацца (пра многіх). - На сход сышлася ўся вёска.
 
- 
		перан. , з кім. Пасябраваць.- Мы сышліся яшчэ са студэнцкіх гадоў.
 
- 
		Уступіць у шлюб, наладзіць сумеснае жыццё. 
- 
		перан. , у чым, чым. Аказацца адзінадушным у чым-н. , прыйсці да згоды./- С. думкамі.
- С. ў цане.
 
- 
		Злучыцца, прымкнуўшы шчыльна адзін да аднаго канцамі, краямі. - Маснічыны сышліся.
- Канцы папругі не сышліся.
 
- 
		перан. Супасці, аказацца ў адпаведнасці адно з адным.- Паказанні аналізаў сышліся.
 
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)