Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

снег, ✂, м.

Атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў лёду, а таксама суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае зямлю.

  • Выпаў першы с.
  • Вечныя снягі (на вяршынях высокіх гор).
  • Патрэбен, як леташні с. (зусім не патрэбен; разм. неадабр.).
  • Як с. на галаву (раптоўна, нечакана; разм.).

|| памянш. сняжок, ✂.

|| прым. снегавы, ✂ і снежны, ✂.

  • Снегавая хатка (зробленая з снегу).
  • Снегавая нагрузка (нагрузка на будынкі, якую стварае снежнае покрыва).
  • Снежныя заносы.
  • Снежная белізна (падобная на снег).

снега...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да снегу, напр. снегаачыстка, снегазатрыманне, снегалавінны, снегаўборачны.

снегаахова, ✂, ж.

Ахова чыгунак, дарог і пад. ад снежных заносаў.

|| прым. снегаахоўны, ✂.

снегаачышчальнік, ✂, м.

Машына для ачысткі вуліц, дарог ад снегу, снежных заносаў.

снегазатрыманне, ✂, н.

Штучнае затрыманне снегу на палях для накаплення вільгаці ў глебе.

снегапагрузчык, ✂.

Машына для пагрузкі ў кузаў грузавіка снегу.

снегапад, ✂, м.

Выпадзенне снегу.

снегаўборачны, ✂.

Які служыць для ўборкі снегу.

  • Снегаўборачная тэхніка.

снегаход, ✂, м.

Аўтамабіль, прызначаны для руху па снезе.

|| прым. снегаходны, ✂.

снеданне, ✂ і сняданне, ✂, н.

Ранішняя яда, а таксама ежа, прызначаная для ранішняй яды.