Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

снеданне, і сняданне, , н.

Ранішняя яда, а таксама ежа, прызначаная для ранішняй яды.

снягір, , м.

Невялікая пеўчая птушка з атрада вераб’іных з чырвонай афарбоўкай пер’я на грудзях (у самцоў).

снягурачка, , ж.

  1. У народных казках: дзяўчына з снегу, якая растала ўвесну.

  2. мн. Канькі з моцна закругленымі насамі.

    • Бацька прывёз мне з горада снягурачкі.

сняданак, , м. (разм.).

Снеданне.

сняжынка, , ж.

Пушынка, крышталік снегу.

  • На дзедавы вусы насела сняжынак.

сняток, , м.

Невялікая азёрная рыба паўночнай Еўропы.

|| прым. снятковы, .

  • С. суп (са сняткоў).