Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

снабізм, ✂, м. (кніжн.).

Паводзіны, манеры, уласцівыя снобу.

|| прым. снабісцкі, ✂.

снавалка, ✂, ж. (спец.).

Снавальная машына.

снавальны, ✂, (спец.).

Які служыць для снавання.

снаваць, ✂; незак.

  1. Падрыхтоўваць пражу асновы для ткання.

    • С. пражу.
  2. Рухацца туды і сюды, у розных кірунках.

    • С. па вуліцы ўзад-уперад.

|| наз. снаванне, ✂.

|| прым. снавальны, ✂.

снайпер, ✂, м.

Майстар меткай стральбы.

|| прым. снайперскі, ✂.

  • С. агонь (трапны, дакладны).

снарад, ✂, м.

  1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат, а таксама лятальны апарат з баявым зарадам.

    • У лесе разарваўся с.
  2. Прыбор, інструмент, машына.

    • С. для свідравання.
    • Гімнастычныя снарады (прыстасаванні для спартыўных практыкаванняў).

|| прым. снарадны, ✂.

снасць, ✂, ж.

  1. зб. Прыборы, інструменты, прыстасаванні для якога-н. занятку.

    • Рыбалоўная с.
  2. звычайна мн. Канат, вяроўка, якія служаць для кіравання парусамі і пад.

снатворны, ✂.

Які выклікае сон (у 1 знач.).

  • С. сродак.
  • Прыняць снатворнае (наз).
  • Снатворнае апавяданне (перан. вельмі сумнае; разм.).