Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ручаіна, , ж.

Невялікі ручай.

  • Вясна разлівалася ручаінамі.

|| памянш.-ласк. ручаінка, .

ручай, , м.

Невялікі натуральны вадзяны паток, які цячэ струменем.

  • Горны р.
  • Бягуць вясеннія ручаі.
  • Ручаі слёз (перан.).

|| памянш. ручаёк, .

|| прым. ручайковы, .

|| прым. ручаёвы, .

ручайка, , ж.

  1. Верацяно з пражай.

    • Напрала дзве ручайкі.
  2. Пучок валакна лёну або канапель.

    • Яе валасы нагадвалі ачэсаную ручайку льну.

|| прым. ручаечны, і ручайкавы, .

ручацца, ; незак.

Прымаць на сябе адказнасць за каго-, што-н.

  • Р. за дакладнасць інфармацыі.
  • Р. за калегу.

|| зак. паручыцца, .

ручка, , ж.

  1. Частка прадмета, за якую яго трымаюць або бяруцца рукой.

    • Р. дзвярэй.
    • Р. партфеля, малатка.
  2. Пісьмовая прылада ў выглядзе палачкі, дзяржання, куды ўстаўляецца пяро, стрыжань.

    • Аўтаматычная р.
    • Шарыкавая р.

|| прым. ручачны, .

ручнік, , м.

Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны для выцірання твару, рук ці пасуды.

  • Вышываны р.

|| памянш. ручнічок, .

|| прым. ручніковы, .

  • Ручніковая тканіна.

ручны, .

  1. гл. рука.

  2. Прызначаны, прыстасаваны для рук.

    • Р. гадзіннік (наручны).
    • Р. багаж (які можна везці пры сабе).
  3. Які робіцца рукамі; які прыводзіцца ў дзеянне рукамі.

    • Ручная вышыўка.
    • Ручная граната (для кідання рукой).
    • Р. набор (друкарскі).
  4. Пра работу, падлікі: не аўтаматычны (спец.).

    • Ручныя вылічэнні.
  5. Пра звера, птушку: прыручаны, які прывык да чалавека.

    • Ручная вавёрка.
    • Р. арол.

  • Ручны продаж — 1) гандаль з рук; 2) у аптэцы; продаж без рэцэптаў.

ручыць, ; безас.; незак. (разм.).

Удавацца, везці, шчасціць.

  • Мне не ручыць у гульні на грошы.