Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рух, , м.

  1. У філасофіі — форма існавання матэрыі, бесперапынны працэс развіцця матэрыяльнага свету.

    • Няма матэрыі без руху і руху без матэрыі.
  2. Перамяшчэнне каго-, чаго-н. у пэўным напрамку.

    • Вярчальны р.
    • Механізм прыйшоў у р.
    • Р. планет.
  3. Змяненне становішча цела ці яго частак.

    • Р. рукі.
    • Танцавальныя рухі.
    • Ляжаць без руху.
  4. перан. Унутраны штуршок, выкліканы якім-н. пачуццём, перажываннем.

    • Душэўныя рухі.
  5. Язда, хада ў розных напрамках.

    • Р. транспарту.
    • Правілы дарожнага руху.
  6. перан. Развіццё, напружанасць дзеяння.

    • Драматычны р. апавядання.
  7. Актыўная дзейнасць многіх людзей, накіраваная на дасягненне агульнай сацыяльнай мэты.

    • Р. прыхільнікаў міру.
    • Нацыянальна-вызваленчы р.
  8. Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё.

    • Р. народанасельніцтва.

руха, , ж.

Невялікі цыліндрычны драўляны валік для гульні ў гарадкі.

  • Адной бітой выбіў пяць рух.

рухавік, , м.

  1. Машына, якая ператварае які-н. від энергіі ў механічную работу.

    • Р. унутранага згарання.
    • Рэактыўны р.
  2. перан., чаго. Пра сілу, якая пабуджае да чаго-н., садзейнічае росту, развіццю ў якой-н. галіне (высок.).

    • Навука — магутны р. прагрэсу.

|| памянш. рухавічок, .

рухавы, .

Жвавы, хуткі ў рухах; напоўнены рухамі.

  • Рухавыя гульні.

|| наз. рухавасць, .

рухацца, ; незак.

  1. Знаходзіцца ў руху, перамяшчацца.

    • Войскі рухаліся на захад.
    • Р. па службе (атрымліваць павышэнне).
    • Справа не рухаецца (стаіць на месцы).
  2. Рушыцца з месца, адпраўляцца.

    • Р. ў дарогу.
  3. Варушыцца (у 1 знач.), мяняць становішча цела.

    • Сядзець, не рухаючыся.
    • Ногі не рухаюцца (не можа ступіць, ісці хто-н.).

|| прым. рухальны, .

рухаць, ; незак.

  1. Перамяшчаць, пхаючы ці цягнучы.

    • Р. воз.
  2. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць.

    • Р. пад’ёмны кран.
  3. чым. Рабіць рухі, варушыць.

    • Р. пальцамі.
  4. перан. Садзейнічаць развіццю чаго-н.

    • Р. навуку.
  5. Тое, што і рухацца (у 2 знач.; разм.).

    • Будзем р. да вёскі.

|| наз. руханне, .

|| прым. рухальны, .

  • Рухальная сіла.
  • Рухальныя нервы.

рухач, , м. (спец.).

Назва ўстройстваў, якія забяспечваюць рух (у 2 знач.; вінт самалёта, кола, гусеніцы танка).

рухомасць, , ж.

  1. гл. рухомы.

  2. Рухомая маёмасць (спец.).

рухомы, .

  1. Здольны рухацца, які можа рухаць.

    • Р. блок.
  2. Які пераязджае з месца на месца.

    • Р. лазарэт.
  3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.

    • Рухомыя формы арганізацыі.
    • Рухомая з’ява.

  • Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.

  • Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.

|| наз. рухомасць, .