Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

руса...

Першая частка складаных слоў са знач. з русым, напр. русабароды, русавалосы, русакосы.

русавалосы, ✂.

З русымі валасамі.

  • Р. хлопец.

|| наз. русавалосасць, ✂.

русавы, ✂.

Тое, што і русявы.

|| наз. русавасць, ✂.

русак, ✂, м.

Шэры заяц, які захоўвае аднолькавую афарбоўку зімой і летам.

|| прым. русаковы, ✂.

русалка, ✂, ж.

У народных павер’ях — істота ў выглядзе аголенай жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце.

|| памянш.-ласк. русалачка, ✂.

|| прым. русалчын, ✂.

русізм, ✂, м. (спец.).

Слова ці моўны зварот, запазычаныя якой-н. мовай з рускай або ўтвораныя па рускаму ўзору.

русіст, ✂, м.

Вучоны — спецыяліст па русістыцы.

|| ж. русістка, ✂.

|| прым. русісцкі, ✂.

русістыка, ✂, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць рускую мову, літаратуру і культуру.

рускі, ✂, м.

Нацыянальны танец рускіх, а таксама музыка да гэтага танца.

  • Танцаваць рускага.

рускія, ✂, м.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Расіі і жыве таксама ў іншых рэспубліках былога СССР.

|| ж. руская, ✂.

|| прым. рускі, ✂.