Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рупар, ✂, м.

  1. Труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку.

    • Гаварыць у р.
  2. Рэпрадуктар у выглядзе такой трубы.

    • З рупара даносілася музыка.
  3. перан., чаго. Распаўсюджвальнік чыіх-н. ідэй, поглядаў (кніжн.).

    • Р. чужых ідэй.

|| прым. рупарны, ✂.

рупець, ✂; незак.

  1. безас., каму, з інфінітывам і без дапаўнення. Пра неадольнае жаданне рабіць што-н.; хацецца; карцець.

    • Мне рупіла хутчэй пра ўсё даведацца.
  2. Турбаваць, не даваць спакою.

    • Яго ўвесь час рупіць сям’я і гаспадарка.

рупіцца, ✂; незак.

  1. Клапаціцца, непакоіцца пра каго-, што-н.

    • Р. пра сям’ю.
  2. безас. Хацецца.

    • Мне ўсё рупіцца паехаць туды.

|| зак. парупіцца, ✂.

рупія, ✂, ж.

Грашовая адзінка ў Індыі, Пакістане і некаторых іншых краінах.

|| прым. рупіевы, ✂.

руплівы, ✂.

Які імкнецца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны; клапатлівы, старанны.

  • Р. чалавек.
  • Руплівая праца.

|| наз. руплівасць, ✂.

рупны, ✂.

Тое, што і руплівы.

  • Р. гаспадар.

|| наз. рупнасць, ✂.