Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ружа, , ж.

  1. Расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і са сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.

    • Усеяць чый-н. шлях ружамі (перан. зрабіць чыё-н. жыццё лёгкім, шчаслівым).
  2. Архітэктурнае або ювелірнае ўпрыгожанне, якое схематычна перадае форму кветкі гэтай расліны.

Ружа вятроў (спец.) —

  • 1) графічнае адлюстраванне паўтаральнасці напрамку вятроў у пэўным месцы;
  • 2) вятры, якія дзьмуць адначасова ў розных напрамках.

|| памянш. ружачка, .

|| прым. ружавы, .

  • Р. алей.
  • Сямейства ружавых (наз.).

ружаварня, , ж.

Прадпрыемства, якое перапрацоўвае пялёсткі руж у ружавы алей.

ружавець, ; незак.

  1. Станавіцца ружовым.

    • Шчокі ружавеюць на марозе.
  2. Віднецца (пра што-н.ружовае).

|| зак. паружавець, .

ружанец, , м.

У некаторых хрысціян: шнурок з пацеркамі або вузельчыкамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы.

ружжо, , н.

Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным ствалом.

  • Паляўнічае р.
  • Процітанкавае р.
  • Быць пад ружжом (быць на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці — пра армію).
  • У р.! (каманда; стаць у строй з вінтоўкамі).
  • Паставіць пад р. (прызваць на ваенную службу).

|| памянш. ружэйца, .

|| прым. ружэйны, .

ружовакветныя, , (спец.).

Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца яблыня, груша, вішня, шыпшына, ажына, маліна, глог, ружа і інш.

ружова-...

Першая частка складаных слоў са знач. з ружовым адценнем, напр. ружова-пурпуровы, ружова-фіялетавы, ружова-чырвоны.

ружовы, .

  1. Светла-чырвоны.

    • Р. колер.
    • Ружовыя шчокі (румяныя).
    • Ружовая кофта.
  2. перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы (разм.).

    • Ружовыя мары.

  • Ружовае дрэва — драўніна некаторых трапічных дрэў, афарбаваная ў ружовы колер.

  • Праз ружовыя акуляры глядзець на каго-што (неадабр.) — уяўляць усё ў прыемным выглядзе, глядзець на ўсё жыццярадасна, не заўважаючы дрэннага.

  • У ружовым святле бачыць каго-што — тое, што і праз ружовыя акуляры глядзець.

|| наз. ружовасць, .

ружоўнік, , м.

Гадавальнік, дзе вырошчваюцца ружы, а таксама кветнік з руж.

ружэйнік, , м.

Майстар, які вырабляе ружжы, рабочы ружэйнага цэха.