Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рум, ✂, м. (разм.).

Месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты.

  • Вывезці лес на р.

румб, ✂, м. (спец.).

Дзяленне на крузе компаса, якое адпавядае ​1⁄32 частцы акружнасці гарызонта.

|| прым. румбавы, ✂.

румба, ✂, ж.

Танец мексіканскага паходжання хуткага тэмпу, чатырохдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. румбавы, ✂.

румза, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Чалавек, які многа і часта плача; плакса.

румзаць, ✂; незак. (разм. неадабр.).

Часта і надакучліва плакаць.

|| наз. румзанне, ✂.

румыны, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Румыніі.

|| ж. румынка, ✂.

|| прым. румынскі, ✂.

румянец, ✂, м.

Ружовы ці ярка-чырвоны колер твару, шчок.

  • Здаровы р.

румянець, ✂; незак.

Станавіцца румяным, чырванець.

  • Румянеюць шчокі.

румяніцца, ✂; незак.

  1. гл. румяніць.

  2. Пакрывацца румянцам.

    • Шчокі румяняцца на марозе.
  3. Прапякаючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарынкай.

    • Пірог пачаў р.

|| зак. зарумяніцца, ✂.

румяніць, ✂; незак.

  1. Фарбаваць румянамі.

    • Р. сабе твар.
  2. Пакрываць румянцам.

    • Мароз румяніць шчокі.
    • Зара румяніць неба.

|| зак. нарумяніць, ✂ і зарумяніць, ✂.

|| звар. румяніцца, ✂.

|| зак. нарумяніцца, ✂.