Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

руб, ✂, м.

Вузкі край або вузкі бок якога-н. прадмета.

  • Кладка цэглы рубам.

◊

  • Паставіць пытанне рубам — заявіць пра што-н. з усёй рашучасцю.

|| прым. рубавы, ✂.

рубака, ✂, м. (разм.).

Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй (шабляй, шашкай).

  • Хвацкі р.

рубанак, ✂, м.

Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім жалезным лязом для стругання.

|| прым. рубаначны, ✂.

  • Рубаначнае лязо.

рубашка, ✂, ж. (спец.).

Верхні, покрыўны слой, абалонка.

  • Р. катла.
  • Р. плода.

рубеж, ✂, м.

  1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

    • Вадзяны р.
    • Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.
    • У яго жыцці намеціўся новы р. (перан.).
  2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

    • Абаронны р.
    • Выйсці на новыя рубяжы (таксама перан. прыступіць для вырашэння новых задач).

|| прым. рубежны, ✂.

рубель​1, ✂, м.

Асноўная грашовая адзінка ў Расіі, Беларусі і іншых рэспубліках былога СССР, роўная 100 капейкам, а таксама грашовы знак і манета такой вартасці.

  • Заплаціць за рэч пяцьдзесят рублёў.

|| памянш. рубялёк, ✂.

|| прым. рублёвы, ✂.

  • Рублёвая зона.

рубель​2, ✂, м.

Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, салому, снапы і пад.

руберойд, ✂, м. (спец.).

Прамочаны спецыяльным саставам кардон для пакрыцця даху або для ізаляцыі.

|| прым. руберойдавы, ✂ і руберойдны, ✂.

рубец​1, ✂, м.

  1. Глыбокі след на целе пасля зажыўшай раны.

  2. Паглыблены след, засечка на чым-н.

  3. Патоўшчанае шво на тканіне, скуры.

|| памянш. рубчык, ✂.

|| прым. рубцовы, ✂.

рубец​2, ✂, м.

  1. Частка страўніка жвачных жывёл, куды паступае праглынутая ежа.

  2. Ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка.