ручны прыметнік

  1. гл. рука.

  2. Прызначаны, прыстасаваны для рук.

    • Р. гадзіннік (наручны).
    • Р. багаж (які можна везці пры сабе).
  3. Які робіцца рукамі; які прыводзіцца ў дзеянне рукамі.

    • Ручная вышыўка.
    • Ручная граната (для кідання рукой).
    • Р. набор (друкарскі).
  4. Пра работу, падлікі: не аўтаматычны (спецыяльны тэрмін).

    • Ручныя вылічэнні.
  5. Пра звера, птушку: прыручаны, які прывык да чалавека.

    • Ручная вавёрка.
    • Р. арол.
    • Ручны продаж — 1) гандаль з рук; 2) у аптэцы; продаж без рэцэптаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)