Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зеніт, ✂, м.

  1. У астраноміі: найвышэйшы пункт нябеснай сферы, які знаходзіцца прама над галавой наглядальніка.

  2. перан. Вышэйшая ступень, вяршыня чаго-н. (высок.).

    • З. славы.

|| прым. зенітны, ✂.

зенітка, ✂, ж. (разм.).

Зенітная гармата.

зенітны, ✂.

  1. гл. зеніт.

  2. Прызначаны для стральбы па самалётах і іншых паветраных цэлях.

    • З. снарад.
    • З. кулямёт.

зенітчык, ✂, м.

Артылерыст зенітнай артылерыі.

|| ж. зенітчыца, ✂.