Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

земле...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да Зямлі (у 1 знач.), напр. землеапісанне (уст.);
  2. які мае адносіны да зямлі (у 2, 3, 4 і 5 знач.), напр. землекарыстанне, землеразрыхляльны, землеўгнаенне, землеўпарадчык, землечарпалка, землеадкрывальнік, землеўладальнік.

землекарыстанне, ✂, н.

Карыстанне зямлёй, сельскагаспадарчая эксплуатацыя яе.

  • Сістэма землекарыстання.

землепраходзец, ✂, м.

Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў новыя землі.

  • Рускі з. Сямён Дзяжнёў.

землетрасенне, ✂, н.

Моцнае ваганне асобных участкаў зямной кары.

землеўладальнік, ✂, м.

Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.

  • Буйны з.

|| ж. землеўладальніца, ✂.

|| прым. землеўладальніцкі, ✂.

землеўладанне, ✂, н.

  1. Уладанне зямлёй на правах прыватнай уласнасці (кніжн.).

  2. Зямельны ўчастак, што знаходзіцца ў чыім-н. уладанні (афіц.).

землеўласнік, ✂, м.

Тое, што і землеўладальнік.

|| ж. землеўласніца, ✂.

|| прым. землеўласніцкі, ✂.

землеўпарадкаванне, ✂, н.

Сістэма мерапрыемстваў, якія ўпарадкоўваюць землекарыстанне.

|| прым. землеўпарадкавальны, ✂.

землеўпарадчык, ✂, м.

Спецыяліст у галіне землеўпарадкавання.

землечарпалка, ✂, ж.

Машына для паглыблення дна (рэк, каналаў і пад.), якая дастае грунт чарпакамі, прымацаванымі да рухомага ланцуга.