Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зеленавата-...

Першая частка складаных слоў са знач. з зялёным адценнем, напр. зеленавата-буры, зеленавата-сіні.

зелень, , ж.

  1. Зялёны колер, што-н. зялёнае.

  2. Расліннасць. расліны.

    • З. садоў.
    • Сакавітая з. лугу.
  3. зб. Некаторыя віды гародніны і траў, што скарыстоўваюцца ў ежу.

    • Палажыць з. у суп.

зелле, , н. (разм.).

  1. Тое, што і пустазелле.

  2. Травы як корм для жывёлы, ахрап’е.

    • Насячы зелля.
  3. Лекавыя травы, а таксама настой на іх для лячэбных мэт, зёлкі.

    • Варыць з.
    • Лячыцца зеллем.

зелянець, ; незак.

  1. Станавіцца зялёным.

    • Медзь зелянее.
    • З. ад злосці.
  2. Пакрывацца свежай травой, лісцем.

    • Пачалі з. лугі і дрэвы.
  3. Віднецца (пра што-н. зялёнае).

|| зак. пазелянець, і ззелянець, .

зеляніна, , ж.

Тое, што і зелень (у 2 і 3 знач.).

  • З. паркаў.
  • Латок з зелянінай.

зеляніць, ; незак.

Рабіць зялёным; фарбаваць у зялёны колер.

|| зак. пазеляніць, .