Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зерне​1, ✂, н.

  1. Плод, семя злакаў (а таксама некаторых іншых раслін).

    • Ячменнае з.
    • Кава ў зернях.
  2. зб. Насенне хлебных злакаў.

    • Хлеб у зерні.
  3. Невялікі прадмет, крупінка чаго-н.

    • Жамчужнае з.
  4. перан. Ядро, зародак чаго-н. (кніжн.).

    • З. ісціны.

|| памянш. зярнятка, ✂ і зернетка, ✂.

|| прым. зерневы, ✂ і зернявы, ✂.

  • Зерневыя (зернявыя) культуры.

зерне... (а таксама зерня...)

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да зерня (у 1 і 2 знач.), напр. зернедрабілка, зернепадобны, зернеплюшчылка, зернесартавальны, зернесушылка, зернеўвільгатняльнік, зернефураж.

зернебабовы, ✂.

Пра бабовую расліну: які вырошчваецца для атрымання зерня.

  • Зернебабовыя культуры.

зернедрабілка, ✂, ж.

Машына для драблення зерня, якое ідзе на корм.

|| прым. зернедрабільны, ✂.

зернесушылка, ✂, ж.

  1. Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для сушкі зерня.

  2. Механічная ўстаноўка для сушкі зерня.

зерня...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «зерне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. зернявоз, зернясейны.

зернясховішча, ✂, н.

Памяшканне для захоўвання зерня.