Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

турбаэлектраход, ✂, м.

Электраход, забяспечаны паравой ці газавай турбінай у якасці асноўнага рухавіка.

|| прым. турбаэлектраходны, ✂.

турбіна, ✂, ж.

Рухавік, які ператварае кінетычную энергію вады, пары, газу ў механічную работу.

  • Паравая т.

|| прым. турбінны, ✂.

турбота, ✂, ж.

  1. Заклапочанасць чым-н., неадольнае жаданне ажыццявіць што-н.

    • Турботы яго не памяншаліся.
  2. Апека над кім-н., клопат, увага да каго-н.

    • Т. аб дзецях.

турботлівы, ✂ (разм.).

Тое, што і турботны.

|| наз. турботлівасць, ✂.

турботны, ✂.

  1. Які турбуецца, клапоціцца аб кім-, чым-н.

    • Турботная гаспадыня.
  2. Напоўнены рознымі турботамі, неспакойны.

    • Т. дзень.
    • Турботная справа.

|| наз. турботнасць, ✂.

туркі, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі.

|| ж. турчанка, ✂.

|| прым. турэцкі, ✂.

туркмены, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туркменістана.

|| ж. туркменка, ✂.

|| прым. туркменскі, ✂.

турма, ✂, ж.

  1. Месца зняволення, будынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, пазбаўленыя волі.

    • Сядзець у турме.
  2. Пакаранне зняволеннем.

    • Прайсці праз турму.
  3. перан. Месца, дзе прыгнятаюць, дзе цяжка жывецца.

◊

  • Турма плача па кім (разм. неадабр.) — пра таго, хто заслугоўвае пакаранне.

|| прым. турэмны, ✂.

турман, ✂, м.

Голуб асобай пароды, які мае здольнасць куляцца пры палёце.

турнік, ✂, м.

Гімнастычны снарад: перакладзіна, гарызантальна ўмацаваная на дзвюх стойках.

  • Практыкаванні на турніку.

|| прым. турніковы, ✂.