Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прывязь, , ж.

У спалучэннях: на прывязі, на прывязь, з прывязі і пад.: тое, чым хто-н. прывязаны (рэмень, ланцуг і пад.).

  • Трымаць сабаку на прывязі.
  • Хадзіць на прывязі.

прыгаварыць, ; зак.

Вынесці абвінаваўчы прыгавор каму-н.

  • П. да турэмнага зняволення.

|| незак. прыгаворваць, .

прыгавор, , м.

  1. Рашэнне, вынесенае судом пасля разбору судовай справы.

    • Абвінаваўчы п.
    • Апраўдальны п.
    • П. абскарджанню не падлягае.
  2. перан. Увогуле пастанова, рашэнне, меркаванне з ацэнкай чаго-н.

    • Суровы п. гісторыі.

прыгаворваць, ; незак.

Гаварыць, робячы што-н., суправаджаць што-н. словамі.

  • Біць і п.

прыгаворка, , ж.

Вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўстаўляюцца ў гаворку.

  • Гаварыць з прыгаворкамі.

прыгадацца, ; зак.

Прыйсці на памяць, успомніцца.

  • Прыгадалася далёкае мінулае.

|| незак. прыгадвацца, .

прыгадаць, ; зак.

  1. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

    • П. падрабязнасці здарэння.
  2. Напомніць, навесці на ўспамін.

    • Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.
  3. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

    • Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыгадваць, .

прыгажосць, , ж.

  1. Сукупнасць якасцей, што прыносяць асалоду позірку, слыху; усё прыгожае, чароўнае.

    • Горад выключнай прыгажосці.
    • Вызначацца прыгажосцю.
  2. мн. Прыгожыя, чароўныя мясціны.

    • Прыгажосці прыроды.
  3. толькі Н. Пра што-н. прыемнае, што прыносіць задавальненне (разм.).

    • Надыхаліся лясным паветрам, адпачылі. П.!

прыгажун, , м.

  1. Прыгожы чалавек.

  2. перан. Пра што-н. вельмі прыгожае.

    • П.-цеплаход.

|| памянш. прыгажунчык, .

|| ж. прыгажуня, .

прыгажэць, ; незак.

Станавіцца прыгожым, прыгажэйшым.

  • Прыгажэе родны край.

|| зак. папрыгажэць, .