Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плаўны, .

Роўны, без рэзкіх пераходаў.

  • Плаўная паходка.
  • П. танец.
  • Плаўна (прысл.) чытаць.

  • Плаўны зычны — у фанетыцы: назва зычных «л» і «р».

|| наз. плаўнасць, .

плафон, , м.

  1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай, мазаікай.

  2. Род абажура для электрычнай лямпы, звычайна на столі або на сцяне.

|| прым. плафонны, .

плаха, , ж.

  1. Кавалак расколатага ўздоўж бервяна.

  2. Калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне.

    • Класці галаву на плаху (таксама перан.).

плахта, , ж.

Саматужнага вырабу ўкраінская тканіна, паласатая і клятчастая, а таксама чатырохвугольны адрэз яе, які носіцца ў якасці спадніцы.

|| прым. плахтавы, .

плацдарм, , м.

  1. Прастора, на якой рыхтуецца і разгортваецца ваенная аперацыя.

  2. Участак берага, на які высаджваюцца фарсіруючыя раку войскі.

  3. перан. Зыходны пункт для чаго-н.

    • П. для далейшых разважанняў.

плацеж, , м.

  1. гл. плаціць.

  2. Сума, якая павінна быць выплачана.

    • Вялікі п.

|| ж. плацёжка, .

|| прым. плацежны, .

  • Плацежнае абавязацельства.

плацежаздольны, , ж. (афіц.).

Здольны пакрыць свае грашовыя абавязацельствы, які мае магчымасць плаціць.

  • П. пакупнік.

|| наз. плацежаздольнасць, .

плацельшчык, , м. (афіц.).

Той, хто ўносіць плацеж, плацяжы.

  • П. падаткаў.

|| ж. плацельшчыца, .

плаціна1, , ж.

Высакародны тугаплаўкі бліскучы метал шаравата-белага колеру.

|| прым. плацінавы, .

  • Плацінавая руда.

плаціна2, , ж.

Гідратэхнічнае збудаванне, якое перагароджвае раку для падняцця ўзроўню вады.

  • П. са шлюзамі.

|| прым. плацінны, .