Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

культуролаг, , м.

Спецыяліст па культуралогіі.

культурызм, , м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія садзейнічаюць развіццю мускулатуры цела чалавека, фарміраванню прыгожай постаці.

культурыст, , м.

Чалавек, які займаецца культурызмам.

культываваць, ; незак.

  1. Апрацоўваць зямлю культыватарам.

  2. перан. Насаджаць, уводзіць ва ўжыванне.

    • К. новыя метады.
  3. перан. Удасканальваць што-н. якім-н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго-н.

|| наз. культываванне, і культывацыя, .

|| прым. культывацыйны, .

культыватар, , м. (спец.).

Прылада для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля.

|| прым. культыватарны, .

куля, , ж.

Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад у патроне для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў.

  • Трасіруючая к.
  • Бранябойная к.

  • Адліваць кулі (разм.) — ілгаць, хлусіць.

  • Вылецець куляй (разм.) — імкліва выбегчы адкуль-н.

|| прым. кулявы, .

  • Кулявое раненне.

кулябяка, , ж.

Прадаўгаваты вялікі пірог, начынены мясам, рыбай, капустай і інш.

|| прым. кулябячны, .

кулямёт, , м.

Аўтаматычная скарастрэльная зброя для стральбы кулямі.

  • Ручны к.
  • Станковы к.

|| прым. кулямётны, .

кулямётчык, , м.

Стралок з кулямёта.

|| ж. кулямётчыца, .

куляцца, ; незак.

Пераварочвацца цераз галаву, перакульвацца.

|| аднакр. кульнуцца, .

|| наз. кулянне, .