Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змяненне, , н.

  1. гл. змяніцца, -ць.

  2. Папраўка, пераробка, якая мяняе што-н. ранейшае.

    • Змяненні ў правапісе.
    • Карэнныя змяненні ў жыцці грамадства.

змяніцца, ; зак.

  1. Стаць іншым.

    • Жыццё ў вёсцы змянілася.
    • З. з твару (пра перамену ў выразе твару).
  2. Замяніцца другім, другімі (на якой-н. пасадзе, месцы).

    • За апошні час тут змянілася тры старшыні калгаса.
  3. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна.

    • З. з дзяжурства.
  4. Змяніць на сабе бялізну, адзенне (разм.).

    • Не было ў што з. (безас.).

|| незак. зменьвацца, .

|| наз. змяненне, і змена, .

змяніць, ; зак.

  1. Зрабіць інакшым.

    • З. канструкцыю машыны.
  2. Замяніць другім.

    • З. кіраўніка аддзела.
    • З. работу.
  3. Пачаць дзейнічаць замест другога, заняўшы чыё-н. месца.

    • З. дазорных.
  4. Паявіцца ўслед за кім-, чым-н., замяняючы сабой каго-, што-н.

    • Лета змяніла вясну.
  5. Пачаць карыстацца чым-н. замест чаго-н. іншага, перамяніць.

    • З. бялізну.

|| незак. змяняць, і зменьваць, .

|| наз. змяненне, і змена, .

змяняць, ; зак. (разм.).

Зрабіць абмен каго-, чаго-н. на каго-, што-н.

  • З. быка на індыка (прымаўка).

змярканне, , н.

  1. Наступленне змроку, цемнаты.

    • Ад світання да змяркання.
  2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы.

    • З. ахінула ўсё навокал.

змярцвелы, .

  1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).

    • Змярцвелыя тканкі.
  2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця.

    • З. твар.

|| наз. змярцвеласць, .

змярцвіць, ; зак.

Зрабіць неадчувальным, безжыццёвым.

  • З. нерв.
  • З. тканку.

|| незак. змяртвляць, .

змястоўны, .

З багатым зместам (у 1 знач.), з вялікім унутраным сэнсам, значэннем.

  • З. даклад.
  • Змястоўна (прысл.) выкласці думкі.

|| наз. змястоўнасць, .

змясціцца, ; зак.

Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца ўсярэдзіне чаго-н.

  • Тут столькі людзей не змесціцца.
  • Рэчы змясціліся ў сакваяж.

|| незак. змяшчацца, .

змясціць, ; зак.

  1. Умясціць у сабе.

    • Клуб не мог з. усіх прысутных.
  2. Знайсці месца для каго-, чаго-н., умясціць унутр чаго-н.

    • З. усе рэчы ў шафу.
  3. Даць памяшканне для жылля, месца каму-, чаму-н.

    • З. прыезджых у гасцініцу.
    • З. трусоў у клеткі.
  4. Аддаць куды-н. для якой-н. мэты.

    • З. хворага ў бальніцу.
    • З. грошы ў ашчадны банк.
  5. Надрукаваць, апублікаваць.

    • З. аб’яву ў газеце.
  6. Звольніць з пасады (разм.).

    • З. загадчыка.

|| незак. змяшчаць, .

|| наз. змяшчэнне, .