змяніцца, ✂; зак.

  1. Стаць іншым.

    • Жыццё ў вёсцы змянілася.
    • З. з твару (пра перамену ў выразе твару).
  2. Замяніцца другім, другімі (на якой-н. пасадзе, месцы).

    • За апошні час тут змянілася тры старшыні калгаса.
  3. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна.

    • З. з дзяжурства.
  4. Змяніць на сабе бялізну, адзенне (разм.).

    • Не было ў што з. (безас.).

|| незак. зменьвацца, ✂.

|| наз. змяненне, ✂ і змена, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)